| Jimm па-беларуску |
[24 Jul 2008|06:20pm] |
Jimm перакладзены на беларускую мову.
Jimm - гэта клон ICQ™ для мабільных збудоваў з тэхналогіяй J2ME™ (MIDP) (Java 2 Micro Edition / Mobile Information Device Platform).
Падрабязней
|
|
| Традыцыйны арнамэнт як хэш-код ;) |
[30 Mar 2008|09:53pm] |
Цікавую цацку прыдумалі латышы (ці немцы?). Вы ўводзіце свае дадзеныя (імя, мыла, дату народзінаў), а сыстэма генеруе на іх падставе нібыта ўнікальную, асабіста вашую карцінку-аватарку, стылізвавную пад народны арнамэнт:
   
Але не шукайце магічных сэнсаў. Насмарэч, кожны такі арнамэнт — ўсяго толькі хітрае адлюстраваньне адной лічбы з дыяпазону ад 0h да FFFF FFFF FFFF FFFFh ;)
Дэталі тут: http://community.livejournal.com/by_ethno/45197.html
|
|
| CMS па-беларуску |
[24 Feb 2008|12:50am] |
Панове, блізкія да вэб-распрацоўкі, адкажыце калі ласка:
1. Якія зь вядомых вам CMS маюць найбольш поўную на сёньня падтрымку беларускае мовы (frontend/backend)? 2. Ці займаецца хто ў нас перакладамі менавіта CMS'ак і кампанентаў да іх? Найбольш цікавіць Joomla. 3. І нарэшце, парайце нешта кшталту лебедзеўскага тыпографа, але каб карэктна працаваў з беларускай (у таго праблема з Ў). Ці мо хто мае свае напрацоўкі ў гэтай галіне? А то пісаць выпраўлялку лянота ;)
|
|